Xreferat.com » Топики по английскому языку » Францыск Скарына беларус

Францыск Скарына беларус

Францыск Скарына

Жыццё і дзейнасць

ВЫДАДЗЕНА СКАРЫНАМ.

ПРАГА 1517, 6 жнiўня - першае выдане Ф. Скарыны - "Псалтыр"

10 верасня - "Кнiга Iова"

6 кастрычнiка - "Прытчы  Саламона"

5  снежня  - "Кнiга Iсуса Сiрахава"

2 студзеня - "Еклесiят",  або "Саборнiк"

9 студзеня  - "Песня Песням"

19 студзеня - Кнiга "Прамудрасць божая"

10 жнiуня 1518  -    "Кнiга  Царстваў"

20  снежня - "Кнiга Iсуса навiна"

9 лютага 1519 – Кнiга  "Юдзiф"

15 снежня - "Кнiга Суддзяў" ,  Кнiга "Быцце"

Каля 1519 - Кнiга :  "Выхад" - "Левiт" - "Лiчбы"  - "Другi закон"

1519  Кнiга :  - "Руф" - "Эсфiр" - "Плач Ерамii" - апошняе пражскае выданне - "Кнiга прарока Данiла"

Вiльня. Каля 1522 - выйшла першае вiленскае выданне  Францыска  Скарыны  - "Апостал",  якое з'яуляецца першай дакладнай датаванай кнiгай, надрукаванай на тэрыторыi нашай краiны.

Францыск Скарына.

Пераклады рэлiгiйнай  лiтыратуры  першай  чвэрцi  16-га  веку  звязаны  з дзеяльнасцю доктара Францыска Скарыны,  якi  славен,  аднак,  не  толькi  ў гiсторыi  нашай рэлiгiйнай лiтаратуры,  колькi ў тым ,  што ён прынес у наш край заходнееўрапейскi гуманiзм,  шырыў асвету i распачаў наш друк. Скарына выйшаў з дэмакратыi.  Ен быў сынам полацкiх мяшчан-купцоў.  Жыў прыблiзна ў 1490 - 1550гг.  Наўчыўшыся чытаць па Псалтыры ў доме бацькоў i,  як вiдаць, значна  развiўшы  сябе  чытаннем  кнiжак,  ён з маладых гадоў трапiў нейкiм спосабам  у  свае  сталiчнае  места  -  Вiльню,  а адтуль -  у   Кракаўскi ўнiверсiтэт,  дзе  і  набыў на фiласофскiм факультэце дыплом доктара навук. Адтуль ён паехаў у Iталiю.  I вось,  як пiшацца ў дакументах : у 1512 годзе перад медацынскай калегiяй Падуанскага ўнiверсiтэта з'явiўся малады чалавек з далекай старонкi,  дужа вучоны,  але бедны...  Ён абаранiў усе  навуковыя палажэннi,  дадзенныя  калегiяй,  i  набыў дыплом доктара медычыны.  Пазней Скарына пабываў на Нямеччыне,  пазнаемiўся з Марцiнам Лютэрам. Тым часам быў ужо вынайдзены Гутэнбергам спосаб друкаваць кнiгi,  а з 1491 года ў Кракаве нейкi  Швайпольт  Фiёль  друкаваў  кiрылаўскiя  царкоўна-славянскiя  кнiжкi. Выпусцiўшы  ўсяго 5 пяць кнiжак,  на кошты нашых магнатаў i з асаблiвасцямi нашай народнай мовы,  гэты малаведамы ў гiсторыi друкар быў  абвiнавачан  у ерасi  i  уцек  з  Кракава ў Угоршчыну.  I вось Францыск Скарына бярэцца за падобную ж працу,  але не ў родным Полацку,  дзе  не  магло  быць  належных прылад,  i не ў Кракаве, адтуль выгналi Фiёля, а ў спакойнай Празе i Чэхii. Першая кнiжка,  якую ён прыблiзiў да народнай мовы i надрукаваў, выйшла 6-га жнiўня 1517 года.  Гэта быў Псаўтыр.  У 1517 - 19 гг.,  у Празе, Скарына надрукаваў 22 кнiгi Бiблii, у 1525 годзе ён друкуе кнiжкi  ўжо  ў  Вiльнi. Першая  кнiжка,  друкованная  на  нашай тэрыторыi i на ўсiм усходзе Еўропы, выйшла ў марце 1525 года.  Гэта была кнiга "Апостал" з  вiленскай  друкарнi Скарыны.  Тут  жа  ён  надрукаваў i яшчэ некалькi кнiжак.  Аб далейшым яго жыццi вестак захавалася мала. Ведама толькi, што меў ён шмат непрыемнасцей :  згарэла  яго  друкарня,  быў  ён  засуджаны на адабрэнне ўсяе маёмасцi ў судовай справе з сваякамi па жонцы i зышоў з асветнае  нiвы  ўсiмi  забыты. Толькi  цераз  тры  сталеццi была належна ацэнена праца гэтага выдатнейшага чалавека.  З боку друкарскай тэхнiкi кнiгi Скарыны стаяць вельмi высока  не толькi на свой час,  але нават i для нашага часу. Цяпер яны лiчацца вялiкай рэдкасцю.  У Лондане,  у Брытанскiм музеi, ёсць найболей поўны камплект яго Бiблii.   Унiкум  Псалтыра  1517  г.  (адзiны  ў ва  ўсiм  свеце  экземпляр) знаходзiцца  ў Маскве  (да  рэвалюцыi   быў   у   бiблiятэцы   Мiкольскага адзiнавечнага манастыра).

Автор Марушка Дзмiтрыем

Похожие рефераты: