Xreferat.com » Топики по английскому языку » Рэдагаванне службовых дакументаў Беларус

Рэдагаванне службовых дакументаў Беларус

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ МІНГАРВЫКАНКАМА

МІНСКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПРАФЕСІЯНАЛЬНАЕ ВУЧЫЛІШЧА ЭЛЕКТРОНІКІ ПЕРШАПУБЛІКАЦЫІ ЎЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА (4)

КУРСАВАЯ РАБОТА

ПРАДМЕТ: “Рэдагаванне службовых дакументаў

на беларускай мове”

Катрэнкі Вольгі

навучэнкі ІІІ курса

групы 45

Кіраўнік: выкладчык

Жаўняровіч П.П.

Мінск

2001

Змест

ВІЛЬНЮС – ЧАСЦІНКА МАЙГО СЭРЦА…………………………… 2
ЛІСТ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА ДА ВУЧНЯЎ ГУДЗЕВІЦКАЙ СШ.…………………………………………………………………… 3
ЛЮБУЮ СПРАВУ РАБІЦЬ ХВАЦКА……………………………………… 3
НАЙПЕРШ – СУДЗІЦЬ ЧЫТАЧУ…………………………………………….. 7
РОДНАЯ МОВА……………………………………………………………………………. 8
САМАЯ ЦІКАВАЯ НАВУКА – ЖЫЦЦЁ………………………………… 10

 ВІЛЬНЮС  –  ЧАСЦІНКА МАЙГО СЭРЦА

ГОРАД мой! Любоў мая да цябе зарадзілася так даўно, што я нават не помню калі. І думаю, што буду любіць, пакуль жыву.

Я ўдзячны табе за светлыя веснавыя ранкі над Нерыс, над Вільняй, калі жыхары спяшаюцца да працы, за спякотныя поўдні на Росах, за золкія кастрычніцкія змярканні ў блытаніне вулак старога горада, за жоўтыя і залатыя лістапады на Антолакі, за язычок зыркага агню – Анну, за ўніверсітэцкі квартал са Святаянскімі мурамі, у якіх столькі ўсяго перажылі героі маіх твораў, за цішыню музеяў і за агенчыкі ўтульных, гасцінных “корчмаў”. І яшчэ за цішыню тваіх архіваў, у якіх адрабіў чорт ведае колькі гадзін.

Праходзячы па тваіх плошчах, я збіраў усё ў сваю пісьменніцкую кайстру – і кінуты кімсьці жарт, і вобраз прыгнечанага бядой чалавека, і шчаслівую, светлую ўсмешку дзіцяці, якое ляжыць у калясцы, і разумную размову са старым мастаком у ягонай майстэрні, і ўважлівы позірк бабулі, што прысела на лаўцы.

І я тут столькі набраў ружаў і шыпшыны, нікчэмнасці і высакароднасці, чалавечай сціпласці і няўвядальнай красы, што цяпер, калі б усё гэта вытрас з сваёй кайстры, стаў бы зусім бедным.

Але Вільнюс... Вільня – гэта не толькі адзін з любімых маіх пісьменніцкіх “палігонаў”, да кварталаў якога я “прыстасоўваю” характары і ўчынкі сваіх герояў, ён сапраўды часцінка майго сэрца, таму што тут я дыхаў на поўныя грудзі, таму што тут я проста – жыў!

Колькі перамералі крокаў мае ногі па тваіх гарбатых тратуарах! Колькі вершаў я тут напісаў! Колькі нечаканых і цудоўных думак нарадзілася тут (горад – гэта каталізатар, які абуджае вялікія, часам парадаксальныя думкі)! Колькі падарыў ты мне нязмернай радасці і бязмежнага болю, за якія я роўна бласлаўляю цябе.

            Тут спляліся культуры нашых народаў, як карані літоўскіх і беларускіх дрэў на мяжы (але хіба ёсць тая мяжа?), як плынь беларускіх і літоўскіх рэк. Непадзельная і выпакутаваная нашымі пакаленнямі гісторыя – з першых яшчэ няцвёрдых  крокаў, з тых дзён, калі падужэлыя ўжо, разам рушылі на Грунвальд біць крыжакоў і там зрабілі канец іх крывавым нашэсцям, - да самых апошніх часоў.

…Мой Вільнюс, мая Вільня, хадзіў-папахадзіў я тваімі вуліцамі-вулачкамі. Але адзін дзень прынёс мне светлай тугі больш за ўсе іншыя. 10 са­ка­ві­­­ка1964 года, калі споўнілася сто гадоў, як пакаралі смерцю Кастуся Каліноўскага, я яшчэ ў прыцемках прайшоў увесь яго шлях: ад Дамініканскіх муроў на рагу вуліц Гараліса і Гедрыса (там ён быў зняволены) да Лукішак, дзе ля сцен кляштара св. Якуба стаяла шыбеніца.

            А пасля таксама пехатою пайшоў на месца, дзе хавалі павешаных (на тэрыторыі тагачаснай цытадэлі), падняўся на гару Гедыміна. Я не ведаў, дзе там ляжаць яго косці, але сеў пасядзець і бачыў, як над горадам абуджаецца ранак.

            У тую раніцу ў горадзе выпала шэрань, тонкая і сыпкая, нібы цукровая пудра, галінкі дрэў пакрыліся лёгкім інеем. Сонца, узыходзячы, пазначыла ружовай фарбай верхавіны званіц, а потым перада мною раскінуўся горад – увесь пафарбаваны ў ружовы колер ад праменняў сонца і лёгкі, як хвост райскай птушкі.

            Вось так я і ўшанаваў памяць Кастуся Каліноўскага. Нібы разам з Беларуссю і Літвой чакаў світання новага дня, за які так упарта – аж да смерці змагаўся ён.

            Цяпер я ведаю, што шмат чаго можа прадракаць мне лёс – як і кожнаму іншаму чалавеку, - але ў маім жыцці, поўным усялякіх нечаканасцей, акрамя ўсяго іншага, быў Вільнюс, Вільня, і той ранак на гары Гедыміна.

            Горад мой, ты не абнесены мурамі, але самыя лепшыя муры – сэрцы вільнюсцаў: літоўцаў, беларусаў, палякаў – усіх.

            Людзей.

            І маё сэрца – гэта каменьчык, пакладзены ў гэтыя муры.

Пераклад  з літоўскай

Яліны КІСЯЛЁВАЙ

ЛІСТ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

ДА ВУЧНЯЎ ГУДЗЕВІЦКАЙ СШ

Дарагія вучні! Вельмі ўзрадаваны, што ваш гурток займаецца такой добраю справай. Рабіце яе і надалей. Вывучайце, ведайце, любіце нашу вечна жывую беларускую мову і нашу літаратуру.

Кніга наша за апошнія часы вырасла да сапраўдных вышынь. Літаратура наша выходзіць паступова ў рады лепшых літаратур свету. І я веру, што пройдзе час і яе паважаць і любіць будуць на ўсёй Зямлі, магчыма, нават, на народнай, на жывой нашай мове. Бо літаратура наша адна з тых рэдкіх літаратур, якая, нягледзячы на інтэлектуалізм, ніколі не губляла сувязі з чалавекам працы, з яго мовай, а значыць моцная не толькі розумам і прыгажосцю, але і сілай, чысцінёй, прастатой, непадробнай народнасцю.

Я даволі шмат чытаю.Паверце мне, многімі нашымі паэтамі і пісьменнікамі мог бы ганарыцца кожны на Зямлі народ. Ганарыцеся і вы. Ганарыцеся сваімі літаратурай і мовай.

Ваш    

Уладзімір КАРАТКЕВІЧ

8 лютага 1966 г.

“ЛЮБУЮ СПРАВУ РАБIЦЬ ХВАЦКА”

Пазнаць таямніцы мастацкага свету Уладзіміра Караткевіча без шчырай, адкрытай  гаворкі з ім немагчыма. Да таго ж трэба ведаць усю  яго творчасць, каб адчуць  хваляванне яго аналітычнага розуму і яго імкненне да раскрыцця складаных праблем мінулага Беларусі. Часта ў творах

У .Караткевіча пераплятаецца старажытная веліч і дынаміка прыгодніцкага апавядання ў легендарна-паэтычным пераламленні гістарычнай рэальнасці. Стыль яго нагадвае мне чымсьці старажытны, амаль бязлюдны замак, як замак Яноўскіх ,”Дзікае паляванне караля Стаха”, які адраджаецца майстэрскаю рукою ўлюбёнага ў справу і спрактыкаванага рэстаўратара…

Пакуль ветлівы гаспадар гатаваў каву, я, седзячы ў выгодным крэсле, магла агледзецца: у доме пiсьменнiка – асаблiвая, артыстычная утульнасць. На сцяне вiсяць старажытныя беларускiя скульптуры з дрэва. А з кутка мудра глядзiць на мяне  Майсей – таксама драўляная скульптура, як пазней растлумачыў Уладзiмiр Караткевiч, знойдзеная проста ў  балоце, у адной з шматлiкiх яго экспедыцый па роднай зямлi

…I вось ужо цёпла дымяцца кубкi, i гаркава-чорны напой схiляе да гутаркi.

- Вельмi дзiуна атрымалася са мною,- усмiхаючыся, пачынае ён. – Шчыра кажучы, я не збiраўся стаць пiсьменнiкам. Але пiсаць пачаў даўно, яшчэ ў школе. Пiсаў i вершы i прозу – у асноўным для сябе. Сёе-тое з маей пiсанiны было змешчана ў школьным рукапiсным часопiсе. А аднойчы разам з сябрам вырашыў пабываць на радзiме нашага любiмага Янкi Купалы. Пешшу дайшлi да Вязынкi. Аб гэтым падарожжы  я  напiсау i паслаў жонцы паэта  Уладзiславе Францаўне лiст. Яна ўключыла яго  ў зборнiк “Янка Купала. Збор матэрыялаў аб жыццi i дзейнасцi паэта”. Так з’явiўся  мой першы друкаваны твор… У гэтым жа годзе  адзiн мой знаёмы папрасiў, каб я прыслаў  яму проста так,  пачытаць, свае вершы (тады я настаўнiчаў на Украiне), i ён  занёс iх у “Вожык” i “Полымя”. З “Вожыка” я атрымаў пiсьмо прыблiзна такога зместу: “Малады  чалавек, з  Вашым талентам лепш бiць i брукаваць каменне на бруку”. Мяне гэта, прызнацца , не вельмi  i засмуцiла . А вось у “Полымi” пасля гэтага цалкам ужо нечакана для мяне з’явiўся мой верш “Машэка”, i я падумаў, што  ўсе ж нешта змагу рабiць. Пасля паступова пачалi друкаваць мяне  i iншыя часопiсы.

- Перш чым пачаць пiсаць, чалавек пачынае чытаць. Цi помнiце першую прачытаную вамі кнiгу?

- Шчыра  кажучы, першую кнiгу не помню, таксама як i не помню сябе такога, каб не умеў чытаць. Пачаў чытаць у трохгадовым узросце: непрыкметна навучыўся ад старэйшых. Дома была вялiкая бiблiятэка, i  я захапляўся  мастацкай лiтаратурай, часцей за ўсё не па ўзросце. Пазнаёмiўся паступова з беларускаю, рускаю i ўкраiнскаю лiтаратурамi, пазней – з польскай.

- Зразумела ж, як i ва ўсiх, у вас былi любiмыя аўтары, любімыя творы?

- Што датычыць любiмых твораў, то iх вось так – раз i назаўсёды – няма. У кожным узросце  меў улюбёнцаў i багоў. Чытаю кожнага ў залежнасцi ад настрою. Калi ён светлы – то Пушкiна, гнеўны – ранняга Купалу, Багдановiча,Шаўчэнку, калi настрой фiласофскi i грэблiва непрымiрымы да смуроду i пошласцi  - проста хоць на дуэль – Лермантава, Гарэцкага i Льва Талстога, роўны – добрыя гiстарычныя раманы Сянкевiча, лепшыя рэчы Аляксея Талстога.

I, прызнаюся, хоць ведаю, што сёй-той скрывiцца, перад працай, якая патрабуе разлiчанай, завостранай думкi, вельмi люблю чытаць добрыя дэтэктывы. Сапраўды добрыя. Да iх залiчваю не толькi  Сiмянона i лепшыя раманы Агаты Крысцi, але й роднага па духу Стывенсана. I, калi браць вяршынi, на якiя нават дыхаць цяжка, - “Братоў Карамазавых”.

- А ў каго з іх вы вучыліся пісьменніцкай справе?

- А у каго вучыўся? Складанае пытанне. Бадай што, нi ў кога не вучыўся манеры і спосабу мыслення. Затое ва ўсіх вучыўся любвi да чалавека i людзей; людства i жаданню па меры  сваiх  слабых сiл таксама хоць  крышку дапамагчы iм. Хоць  бы на адно кароткае iмгненне.

Вучыўся іхняму жаданню падаць чалавеку, калі яму, можа, сумна і самотна, сігнал: “Смялей. Ты не адзін”. З беларускіх пісьменнікаў вучыўся гэтаму, мабыць, найбольш у Багдановіча, Купалы, Коласа і Гарэцкага. Іншых ужо назваў. Ага… сярод іх ледзь не забыў Кіплінга. Аднак заўсёды стараюся заставацца  ўсё ж самім сабою. Калі  добрая думка, якая хвалявала мяне гадамі, выльецца на паперу, а пасля я сустракаю нешта падобнае і выказанае глыбей і лепей у творах іншых сучасных пісьменнікаў, адчуваю вялікае задавальненне. Гэта азначае, што думка насілася ў паветры, што так думалі і іншыя, што я не адзін.

- Што больш за ўсё хвалюе вас, калі пачынаеце працаваць над новай кнігаю?

- Думаю пра тое, каб напісаць першы аркуш без адзінай памаркі. Гэта значыць, што пасля ўсё пойдзе добра. Маё своеасаблівае правіла: я не прытрымліваюся “эстэтыкі пакрэсленнага рукапісу”. Любую справу трэба рабіць хвацка. Дзесяць гадоў вучыўся, але калі ўзяўся за сякеру, дык сячы як належыць. Думаю над кожнаю фразаю, варочаю яе ў мазгах нават сто разоў, кожны раз мяняючы, вымаўляю яе ў голас, перабіраю мноства варыянтаў і толькі тады запісваю самую, на мой погляд , удалую, начыста і намёртва.

- Пра што вы пішаце, або іншымі словамі: асноўная рухаючая сіла вашай творчасці?

- Справа ў тым, што ў наш час людзі ў чымсьці нівеліруюцца. Носяць аднолькавае аддзенне, жывуць у падобных дамах, кватэрах, хатах ядуць адны і тыя ж стравы, і побыт людзей амаль аднолькавы -  ці будзе гэта ў Маскве, ці ў Мінску,  у Вільні, у Рызе… Але ж кожны народ у многім менавіта сваім спосабам жыцця, мыслення. Калі, скажам да прыкладу, узяць дзесяць тысяч аднолькавых кавалачкаў смальты і пакласці іх побач, то атрымаецца проста падлога ў ваннай, а калі кавалачкі будуць рознакаляровымі – можна зрабіць цудоўную мазайку. Я за тое, каб кожны народ, і ў першую чаргу мой, меў  свой воблік, меў свой колер, свае адценні, быў непадобны да суседа, выклікаў пачцівае здзіўленне і жаданне яму наследваць, жыць такім сваім яскравым, непадобным, страшэнна працяглым жыццём.

- А для каго пішаце?

- Для тых, хто любіць і чытае мяне – каб парадаваць іх. Для тых, хто не любіць – каб раззлаваць. Для тых, хто яшчэ не ведае гісторыі, даўняй культуры і літаратуры Беларусі, - каб абудзіць іх цікавасць.

- Часта сюжэты ў вас мудрагелістыя…

- Так. І гэта таму, што я стараюся пражыць свой век як найцікавей, каб дзень не быў падобны на дзень. Калі працую - ну, тады, вядома, дні больш-меньш аднолькавыя і розняцца толькі тым, пра што я сення пішу, тады я проста працую без адпачынку, і днём і ноччу. А вось калі работы часова няма – то тады я іду ў мора з рыбакамі, лаўлю з імі рыбу, слухаю і прымаю ўдзел у іх размовах… Швэндаюся па самых глухіх кутках і фатаграфую (хай па-аматарску) старыя цэрквы, курганы, гарадзішчы, тыпы людзей… Еду ў іншыя гарады і прападаю там па кнігасховішчах ці ў розных цікавых людзей… Іду ў лес, раскладваю вогнішча, хаджу па весках, складаю ў капы сена, адным словам, працую і жыву. Трэба здымацца ў кіно ў ролі каталіцкага свяшчэнніка – здымаюся. Трэба “пагутарыць” з мядзведзем – гутару. Трэба бервяно абчасаць – умею.

- Карастаючыся пачатай тэмай, запытаю: што вам найбольш падабаецца ў самім сабе?

- Абсалютна нічога.

- А што не падабаецца?

- Вы што, допыт мне ўчыняеце? – з усмешкаю і ўяўнай строгасцю пытае ен. – А ўвогуле, магчыма, і не падабаецца мая звычка ўмешвацца ў розныя справы, якія чыняцца на белым свеце. Падабаецца блукаваць у такіх мясцінах,

Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: