Xreferat.com » Топики по английскому языку » Беларускае пытанне ў палітычнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага (1899 — 1908)

Беларускае пытанне ў палітычнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага (1899 — 1908)

наконт планаў ППС па палітычным упарадкаванні тэрыторый былога ВКЛ. Ён пісаў, што “ні аб'яднанне сацыялістычных арганізацый на Літве, ні іх саюз з ППС у Каралеўстве не могуць вырашыць пытання наконт будучага дзяржаўнага ладу абшараў, дзе гэтыя арганізацыі дзейнічаюць” 21. Пытанне пра суверэнітэт гэтых тэрыторый Пілсудскі адкладаў на будучыню, калі хада падзеяў сама прывядзе ці да стварэння незалежных рэспублік, ці да “аб'яднання іх у які-небудзь федэратыўны саюз, больш ці менш цесны... — гэта вырашыць вольны працоўны люд Польшчы і Літвы, які ўсведамляе свае правы”22. Пілсудскі разумеў, што ў той момант прэтэнзіі палякаў на дамінаванне як у сацыялістычным руху, так і ў будучай незалежнай Рэчы Паспалітай могуць сапсаваць стасункі з прадстаўнікамі народаў былога ВКЛ, і таму даваў згоду ППС на роўныя правы для ўсіх: “Мы не лічым сябе выключнымі гаспадарамі сацыялістычнага руху ў гэтым краі, бо з'яўляемся прадстаўнікамі меншасці працоўнага люду Літвы, таму не хочам і не маем права без згоды літоўскіх, беларускіх і яўрэйскіх таварышаў вырашаць лёс нашай агульнай айчыны”23 . Гэтая памяркоўнасць у акрэсленні мэтаў ППС у артыкулах Пілсудскага была выклікана тактычнымі разлікамі. Кіраўнік ППС баяўся, што калі польскія сацыялісты будуць навязваць рэвалюцыйным групам на Беларусі і Літве свае ідэі федэрацыі з Польшчай, то ім будзе вельмі цяжка аб'яднаць беларускіх і літоўскіх сацыялістаў у адной партыі пад эгідай ППС.

З першых гадоў ХХ ст. у ППС паступова пачынаюць нарастаць прыкметы расколу, які прывёў ў 1908 г. да распаду Польскай сацыялістычнай партыі на ППС-“левіцу” і ППС-“правіцу”. Апошнюю з іх (яе прадстаўнікі — Юзаф Пілсудскі, Аляксандр Сулькевіч, Лeон Васілеўскі, Вітольд Ёдка-Наркевіч і інш.), сталі называць “старымі”, “правымі”, або “фракцыяй рэвалюцыйнай” (у прастамоўі — “фракамі”). Спрэчкі ўзніклі на VІ з'ездзе ППС у 1902 г. з-за арганізацыйных зменаў у кіраўнічых органах партыі, аднак пазней высветлілася, што падзел паміж пэпээсаўцамі праходзіў у адказе на кардыналь нае пытанне: Польшча здабудзе вольнасць у выніку яе ўласнага рэвалюцыйнага руху ці ў выніку выступлення пралетарыяту на міжнародным еўрапейскім узроўні? “Старыя” ад самага пачатку адраджэння ірэдэнты 24 бачылі рухальныя сілы вызваленчага паўстання галоўным чынам у самім краі, таму вялікае значэнне надавалі кожнаму элементу, які патэнцыяльна мог садзейнічаць палякам у іх барацьбе. Беларусь, Літва і Украіна, дзе польскасць захоўвала значныя ўплывы, безумоўна, залічваліся ў лік будучых саюзнікаў. Пры гэтым разлікі кіраўнікоў ППС грунтаваліся не толькі на наяўным факце існавання на землях былога ВКЛ багатай польскай культурнай традыцыі, але і на меркаваннях, што новыя і ўжо сфармаваныя беларускі, літоўскі і ўкраінскі нацыянальныя рухі ўбачаць у ППС сілу, дзейнасць якой будзе карыснай для іх, і аб'яднаюцца з гэтай партыяй. Для такога аб'яднання існавала аснова ў выглядзе нацыянальнага прыгнёту з боку расійскага царызму ўсіх народаў былой Рэчы Паспалітай. Такім чынам, царскі ўрад лічыўся агульным ворагам, перамагчы якога можна толькі сумеснымі высілкамі. А тое, што з усіх прыгнечаных палякі былі самымі актыўнымі і небяспечнымі для ўрада, ставіла іх на чале міжнацыянальнага вызваленчага руху25.

З пачаткам руска-японскай вайны 1904-1905 г. Ю.Пілсудскі асабіста накіраваўся ў Японію, бо разлічваў атрымаць ад японскага кіраўніцтва дапамогу для справы незалежнасці Польшчы. У мемарыяле, які ён падаў японскаму ўраду летам 1904 г., кіраўнік ППС прапанаваў японцам супрацоўніцтва супраць Расіі. Ён абяцаў, што ППС створыць польскі легіён з палонных палякаў расійскай арміі, арганізуе акцыі сабатажу ў еўрапейскай Расіі, створыць апазіцыю ў Польшчы, Беларусі, Літве і сярод іншых сепаратных рухаў у імперыі, а таксама зоймецца зборам разведвальных дадзеных. Узамен ён разлічваў на палітычную падтрымку Японіяй польскай справы на міжнародным узроўні, на грошы і зброю. Аднак японцы адмовіліся ад легіёна, не зацікавіліся апазіцыяй у Расіі, не згадзіліся ўвязвацца ў польскую справу і падтрымліваць яе ў міжнародных адносінах, але грошы на сабатаж і шпіянаж далі26.

Разам з прапановамі супрацоўніцтва з японцамі Пілсудскі ў сваім такійскім мемарыяле даў шырокі аналіз унутранага стану Расійскай дзяржавы на пачатак ХХ ст. Зыходным пунктам аргументацыі кіраўніка ППС стала сцвярджэнне пра тое, што Расія толькі на першы погляд была моцнай дзяржавай. Пілсудскі не згаджаўся з сучаснай яму статыстыкай і даказваў памылковасць спробаў афіцыйных уладаў уключыць у працэнт “прыроджаных расіян” усіх праваслаўных на падставе ідэнтыфікацыі рэлігійнага і этнічнага самавызначэння. На яго думку, ад афіцыйных дадзеных пра 2/3 расіян ад усяго насельніцтва імперыі трэба было адняць разам з праваслаўнымі беларусамі, украінцамі, грузінамі, армянамі народы Поўначы, Сібіры і Сярэдняй Азіі. Да пералічаных этнічных групаў Пілсудскі дадаваў яшчэ значную частку палякаў, літоўцаў і беларусаў, якіх царскі ўрад сілай перавёў у праваслаўе і якія, паводле меркаванняў Пілсудскага, упарта трымаліся каталіцкага веравызнання 27. Такім чынам, па падліках кіраўніка ППС, на прыроджаных расіян прыпадала не больш як 45% ад усяго насельніцтва імперыі. Пілсудскі таксама адзначыў, што колькасная няроўнасць народнасцяў дапаўняецца няроўнасцю ўзроўняў культуры і цывілізаванасці. Краямі з высокай, агульнаеўрапейскай, культурай ён лічыў Польшчу, Літву, Фінляндыю, Латвію. Да народаў з ніжэйшым узроўнем развіцця Пілсудскі адносіў украінцаў, расіян, татараў, каўказцаў, а поўнасцю дзікімі лічыў якутаў, буратаў і кіргізаў. У такой неаднастайнасці насельніцтва Расійскай дзяржавы Пілсудскі бачыў найбольшую яе слабасць, а палітыку русіфікацыі разглядаў як імкненне царскага ўраду ўзмацніць імперыю праз заціранне культурна -нацыяналь ных асаблівасцяў сярод падданых.

Каб падкрэсліць неаднароднасць насельніцтва Расійскай імперыі, Пілсудскі выкарыстаў шырока распаўсюджаную ў філасофска -прававых канцэпцыях ХVІІІ-ХІХ ст. ідэю пра падзел усіх народаў на “гістарычныя” і “негістарычныя”. “Гістарычнымі народамі”, гэта значыць здольнымі да стварэння ўласнай нацыянальнай дзяржавы, кіраўнік ППС называў палякаў, фінаў, грузінаў і, у пэўным сэнсе, армянаў. Да “негістарыч ных” па яго класіфікацыі належалі літоўцы, беларусы, латышы, і ў некаторай ступені — украінцы. Аднак Пілсудскі быў упэўнены, што ўсе гэтыя народы — “гістарычныя” і “негістарычныя” — з'яўляюцца апазіцыйнымі элементамі ў царскай дзяржаве: усе яны церпяць ад палітыкі русіфікацыі, якая знішчае ўсю іх культурную маёмасць; усе яны лічаць расійскі ўрад чужой і варожай уладай. Культурны ўзровень гэтых народаў значна вышэйшы за ступень цывілізаванасці захопнікаў, таму яны могуць стварыць апазіцыйную сілу, якая пры адпаведных умовах разаб'е царскую дзяржаву і адарве ад яе значную частку захопленых земляў28.

Дакумент, які Пілсудскі падаў японцам, быў складзены даволі лагічна, так, што ўсе яго палажэнні працавалі на адну мэту: пераканаць японскі ўрад у неабходнасці як мага лепш дапамагчы польскай справе. Дзеля гэтага Пілсудскі мэтанакіравана спрашчаў складаныя з'явы і перабольшваў значэнне і сілу польскага вызваленчага руху і ППС. Высока ацэнены лідэрам ППС былі толькі нацыянальныя імкненні тых народаў у Расіі, якія здолелі выпрацаваць да пачатку ХХ ст. нацыяналь ную ідэю і стварыць уласныя нацыянальныя арганізацыі. Пры такім падыходзе зразумела, што Пілсудскі аднёс беларусаў да “негістарычных” народнасцяў. Кіраўнік ППС арыентаваўся на рэальныя факты. А ў рэальнасці беларускія адраджэнцы толькі за год да напісання мемарыяла стварылі сваю арганізацыю і яшчэ нават не выказаліся больш-менш акрэслена па пытаннях незалежнасці і дзяржаўнасці Беларусі.

Пілсудскі не пісаў пра ўзровень цывілізаванасці і культуры беларускага народа, але ўскосна даў зразумець, што беларусаў з заходніх губерняў ён ставіў вышэй за жыхароў усходу Беларусі. Лідэр ППС бачыў розніцу паміж беларусамі -праваслаўнымі і беларусамі -каталікамі. Апошнія мелі больш высокі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці і актыўна працавалі над развіццём беларускай нацыі. Пілсудскі добра ведаў, што амаль усю працу па стварэнні сваёй першай нацыянальнай партыі (БРП-БРГ-БСГ) правялі беларусы-каталікі і разумеў, што менавіта яны, нягледзячы на іх адносную нешматлікасць, з'яўляюцца галоўнай сілай у беларускім руху29.

Рэвалюцыя 1905 г. істотна не змяніла стаўлення Пілсудскага да беларусаў. Растлумачыць гэта можна тым, што падзеі 1905—1907 г. на Беларусі значна саступалі сваім маштабам і ўздымам рэвалюцыйным акцыям у Расіі і Польшчы, а беларускі нацыянальны рух так і не здолеў стаць масавым і не знайшоў шырокай падтрымкі ў мясцовага насельніцтва. Сам Пілсудскі ў гэты час паступова траціць цікавасць да сацыялістычнай дактрыны. Параза рэвалюцыі значна паскорыла гэты працэс.

Пілсудскі і ў той час шмат пісаў, але па нацыянальным пытанні практычна не выказваўся. Аднак з палітыкі, якую ён праводзіў пасля 1918 г. у дачыненні да Беларусі, Літвы і Украіны, можна зрабіць выснову, што яго погляды ў гэтай галіне істотна не змяніліся. Падобную пазіцыю займалі іншыя дзеячы ППС-“фракцыі”. У гэтым можна пераканацца, абапіраючыся на выказванні і артыкулы паплечнікаў Пілсудскага. Неабходна заўважыць, што ў тыя гады яго асоба набывае новую якасць: ён перастае быць проста адным з кіраўнікоў Польскай Сацыялістычнай Партыі і паступова ператвараецца ў яе правадыра. Аўтарытэт Пілсудскага ў асяроддзі ППС-“фракцыі” становіцца амаль бясспрэчным, а сярод таварышаў застаюцца толькі самыя верныя.

Пасля рэвалюцыі 1905-1907 г. найбольш падрыхтаваным спецыялістам па праблемах тэрыторый былога ВКЛ у ППС-“фракцыі” па-ранейшаму заставаўся Л. Васілеўскі. У 1905-1913 г. ён выдаў шэраг твораў, у якіх акрэсліў стаўленне кіраўніцтва правага крыла Польскай Сацыялістычнай Партыі да народаў гістарычнай Літвы. Найбольш поўна гэтае пытанне было распрацавана ў кнігах “Litwa i jej ludy” і “Litwa i Biaіoruœ. Przeszіoœж — Teraџniejszoњж — Tendencje rozwojowe”. У гэтых працах Васілеўскі звярнуўся да гісторыі і нацыянальнага складу насельніцтва земляў былога ВКЛ, выказаўшы даволі высокі ўзровень гістарычных ведаў, і падкрэсліў, што развіццё беларускай і літоўскай нацый трэба разглядаць як аб'ектыўны гістарычны працэс. Асобна пра беларусаў ён пісаў, што яны “цяпер з'яўляюцца сырой этнаграфічнай масай без нацыяналь най свядомасці” 30. Васілеўскі адзначыў складанасць працэсу эвалюцыі беларускага народа ў нацыю і назваў фактары, якія яму перашкаджалі. Галоўнымі з іх ён лічыў нязначную этнічную адасобленасць беларусаў ад палякаў і расіян, якія “былі галоўнымі асімілятарамі”, і немагчымасць актыўнага развіцця нацыянальнай беларускай культуры і адукацыі пры сучасных яму палітычна -дзяржаўных умовах31. Акрамя таго, ён звяртаў увагу на нястачу літаратуры і малую колькасць школ з беларускай мовай навучання, а таксама на слабасць нацыяналь ных палітычных арганізацый і іх пасіўныя кантакты з грамадствам. Прааналізаваўшы гэтыя з'явы, Васілеўскі рабіў вывад, што беларускі рух мае мала шанцаў пашырыцца і набыць прызнанне 32.

Вельмі высока ацэньваў Васілеўскі “Нашу Ніву”, якую характарызаваў як сапраўдную нацыянальную газету, што прапагандуе беларускую мову і культуру, а таксама ідэю неабходнасці стварэння такога грамадскага ладу, які дасць беларусам магчымасць нацыянальнага развіцця. Яму моцна імпанавала тое, што гэтыя думкі выказваліся на старонках “Нашай Нівы” без усялякага шавінізму, з павагай да суседзяў, і з заклікам карыстацца дасягненнямі іх культуры 33.

Пазіцыя Васілеўскага не супярэчыла асноўнай ідэі Пілсудскага наконт неабходнасці актыўнай барацьбы за незалежную Польшчу. Пашырэнне і падтрымка беларускага нацыянальнага руху, за што выказваўся Васілеўскі, узмацнялі апазіцыю царызму і ў той час яшчэ аб'ектыўна ішлі на карысць справы ППС.

Такім чынам, у другой палове 90-х г. ХІХ — пачатку ХХ ст. адной з галоўных асаблівасцяў адносін Ю.Пілсудскага да Беларусі быў прагматызм. Акрамя таго, у яго стаўленні да беларускага, украінскага і літоўскага народаў у гэты перыяд няцяжка прасачыць важную рысу: яны заўсёды разглядаліся Пілсудскім як несумненныя патэнцыяльныя саюзнікі ў барацьбе польскіх сацыялістаў за незалежнасць Польшчы. Ён спадзяваўся, што разбудзіць іх палітычную свядомасць можна з меншымі высілкамі, чым у расіян, бо ў іх “няма веры ў цара”34. Узначаліць барацьбу з царскім рэжымам павінен быў польскі пралетарыят, які, на думку лідэра ППС, заваюе вольнасць не толькі для сябе, але і для іншых нацый35. Аднак гэта была далёкая перспектыва, таму Пілсудскі і яго паплечнікі значна больш увагі аддавалі актывізацыі ўсіх магчымых сепаратных рухаў у Расійскай Імперыі. У артыкулах Пілсудскага неаднаразова сустракаецца думка пра розніцу паміж беларусамі -каталікамі і беларусамі -праваслаўнымі. Ён быў упэўнены, што беларусаў -каталікаў значна лягчэй уцягнуць у змаганне з царызмам, чым праваслаўных.

Да адраджэння беларускай нацыі і пашырэння беларускага руху кіраўніцтва ППС ставілася скептычна, а сам лідэр ППС лічыў беларускі народ “негістарычным”.

Пасля рэвалюцыі 1905-1907 г., калі Пілсудскі адышоў ад сацыялізму, яго стаўленне да беларускага народа не змянілася, а засталося па-ранейшаму прагматычным, што яскрава выявілася не толькі ў 1918-1921, але і ў наступныя гады. Гэта было абумоўлена агульным складам асобы Пілсудскага як палітыка-практыка, а таксама яго разуменнем польскіх і нацыянальных інтарэсаў, праз прызму якіх ён разглядаў магчымыя перспектывы для Беларусі і беларускага народа.

1 Pilsudski J. Rusyfikacja // Pisma zbiorowe. Wydanie prac dotychczas drukiem ogloszonych. W 10 t. Warszawa, 1937—1938. T. I. S. 97—100.

2 Pilsudski J. Do towarzyszy socjalistow zydow w polskich zabranych prowincjach // Pisma zbiorowe... T. I. S. 28–33.

3 Васілеўскі Л. (1870–1936) — публіцыст, гісторык, дыпламат, дзеяч ППС, блізкі да Пілсудскага, у 1918–1919 г. займаў пасаду міністра замежных справаў Польшчы.

4 Wasilewski L. (pod pseud. L. Plochocki). We wspolnem jarmie. Londyn: Wyd. P.P.S., 1901. 40 s.

5 Pilsudski J. List do Leona Wasilewskiego w Londynie, 1899.19.XI // Pisma zbiorowe. Uzupelnienia / Pod red. A.Garlickiego, R.Swietka. T. II. 1898—1914. Warszawa: Krajowa agencja wydawnicza, 1993. S. 75.

6 Ibidem, S. 75.

7 Ibidem, S. 75.

8 Ibidem, S. 75.

9 Келес-Краўз К. (1872—1905) — сацыёлаг, таленавіты публіцыст, выдатны палеміст, займаў адметнае становішча ў Загранічным саюзе польскіх сацыялістаў, быў членам яго кіраўнічага органа — Цэнтралізацыі.

10 Kelles-Krauz K. Polscy i Rosyjscy socjalisci // Pisma wybrane. W 2 t. Warszawa: Ksiazka i Wiedza, 1962. T. 2. S. 121.

11 Ibidem, S. 122.

12 C. Вайцахоўскі (1869–1953) быў адным з заснавальнікаў ППС і блізкім таварышам Пілсудскага на працягу 90–х г. ХІХ ст. У ІІ Рэчы Паспалітай належаў да палітычнай эліты, у 1922–26 г. быў прэзідэнтам Польшчы.

13 Wojciechowski S. Moje wspomnienia. Lwow—Warszawa, 1938. S. 44.

14 Kelles–Krauz K. Niepodleglosc Polski w programie socjalistycznym // Pisma wybrane. W 2 t. Warszawa:Ksiazka i Wiedza,1962. T.2. S.145.

15 Ibidem, S.145.

16 Pilsudski J. Artykul z “Walki”, 1902, № 1 // Pisma zbiorowe... T. II. S. 17.

17 Ibidem, S. 18—19.

18 Ibidem, S. 20—22.

19 Pilsudski J. O patriotyzmie // Pisma zbiorowe... T. II. S. 22—27.

20 Pilsudski J. Nasze stanowisko na Litwie // Pisma zbiorowe... Т.II. S. 32.

21 Ibidem, S. 34.

22 Ibidem, S. 34.

23 Ibidem, S. 34.

24 Пад гэтым тэрмінам разумелі ідэю ўзброенай барацьбы за незалежнасць Польшчы, якая пасля паразы паўстання 1963–64 г. была вельмі непапулярнай сярод палітыкаў і пачала знаходзіць сваіх прыхільнікаў толькі ў апошняе дзесяцігоддзе ХІХ ст.

25 Nalecz T. Irredenta polska. Warszawa: Ksiazka i Wiedza, 1992. S. 63.

26 Garlicki A. Jozef Pilsudski 1867—1935. Warszawa: Czytelnik, 1990. S. 85–87.

27 Пілсудскі значна перабольшваў свае разлікі. Адразу пасля выдання ў 1905 г. закона пра рэлігійную талерантнасць у каталіцтва з праваслаўя

Если Вам нужна помощь с академической работой (курсовая, контрольная, диплом, реферат и т.д.), обратитесь к нашим специалистам. Более 90000 специалистов готовы Вам помочь.
Бесплатные корректировки и доработки. Бесплатная оценка стоимости работы.

Поможем написать работу на аналогичную тему

Получить выполненную работу или консультацию специалиста по вашему учебному проекту
Нужна помощь в написании работы?
Мы - биржа профессиональных авторов (преподавателей и доцентов вузов). Пишем статьи РИНЦ, ВАК, Scopus. Помогаем в публикации. Правки вносим бесплатно.

Похожие рефераты: